1 Мая — Свята працы!

1 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Свята працы — агульнарэспубліканскі святочны дзень, устаноўлены Указам Прэзідэнта № 157 ад 26 сакавіка 1998 года. Свята бярэ свой пачатак з падзей 1886 года ў Чыкага, дзе рабочыя выступілі за ўвядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня. Пазней 1 мая было абвешчана Днём салідарнасці працоўных і на працягу доўгага часу шырока адзначалася ў многіх краінах.

Сёння Свята працы ўспрымаецца як сімвал вясны, павагі да працы і ўнёску кожнага чалавека ў развіццё грамадства.

Сёння супрацоўнікі Цэнтра прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў парку Перамогі, арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім дабрабыту і поспехаў у працы на карысць нашай роднай краіны! Няхай ваша праца прыносіць радасць, натхненне і задавальненне ад дасягнутых вынікаў, а новыя здзяйсненні дораць толькі станоўчыя эмоцыі!