На базе Цэнтра адбыліся раённыя тэарэтычна-практычныя вучэнні на тэму лакалізацыі і ліквідацыі ачага сібірскай язвы. Адкрыла мерапрыемства ўрач-эпідэміёлаг, загадчык супрацьэпідэмічнага аддзялення Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Партызанскага раёна г. Мінска Анастасія Кароль, якая акрэсліла ключавыя задачы вучэнняў і падкрэсліла важнасць зладжанай працы ўсіх службаў. З дакладам
У Цэнтры прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры». Былі асветлены актуальныя пытанні забеспячэння комплекснага падыходу да павышэння дабрабыту насельніцтва ў рэгіёнах, раўнамернага развіцця тэрыторый, недапушчэння разрыву паміж горадам і вёскай, сталіцай і рэгіёнамі. Стварэнне ўмоў
Сёння ў Цэнтры адбылася важная навучальная сустрэча. Сваім вопытам і каштоўнымі ведамі падзялілася намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце НПЦ па геалогіі Таццяна Мелешка. Асноўнай мэтай сустрэчы стаў абмен вопытам у галіне арганізацыі і рэалізацыі ідэалагічнай работы на прадпрыемствах. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі ключавыя напрамкі
У рамках павышэння прававой дасведчанасці і фарміравання антыкарупцыйнай культуры ў Цэнтры адбыўся семінар на тэму «Супрацьдзеянне карупцыі ва ўстановах і арганізацыях усіх форм уласнасці» з удзелам кіраўніцтва і прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў. Падчас мерапрыемства былі разгледжаны актуальныя пытанні папярэджання карупцыйных правапарушэнняў, асноўныя патрабаванні заканадаўства, а таксама
Падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку абавязаны прадставіць фізічныя асобы, якія атрымалі ў 2025 годзе даходы: за мяжой і (або) з-за мяжы Рэспублікі Беларусь, пры ўмове, што фізічная асоба з’яўляецца падатковым рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; ад продажу на працягу года двух і больш транспартных сродкаў, маса
Ёсць пачуцці, якія не можа заглушыць час. Ёсць гукі, што пранізваюць цішыню дзесяцігоддзяў. Раз на 30 секунд сярод лесу ў Лагойскім раёне раздаецца звон. Гэта Хатынь гаворыць з намі. 22 сакавіка 1943 года тут спыніўся час. 149 жыццяў ператварыліся ў попел за адзін страшны поўдзень.
Жанчынам важна быць разам — падтрымліваць адна адну і рабіць добрыя справы, змяняючы свет вакол да лепшага. У Цэнтры адбылася сустрэча са старшынёй Партызанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Пятровай Святланай Іосіфаўнай, якая расказала пра мэты аб’яднання, яго задачы і сацыяльную місію. Асаблівая ўвага
Сёння ў Цэнтры адбылося важнае прафілактычнае мерапрыемства. Супрацоўнікі азнаёміліся з алгарытмам дзеянняў у выпадку пажару і адпрацавалі навыкі бяспечнай эвакуацыі. А пасля практычных заняткаў адбыўся падрабязны інструктаж па пажарнай бяспецы з удзелам намесніка начальніка Партызанскага РАНС — Паўла Пяткевіча.