26 лютага 2026 года на базе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па экалогіі і прыродакарыстанні на тэму «Экалагічная экспертыза як інструмент папярэджання неспрыяльных уздзеянняў гаспадарчай і іншай дзейнасці на навакольнае асяроддзе».
Мерапрыемства праведзена з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па экалогіі і прыродакарыстанні Жанны Мікалаеўны Чарняўскай, намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксея Кірылавіча Стацюкевіча, прадстаўнікоў Пастаяннай камісіі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Цэнтра.
Таццяна Віктараўна Дубік, дырэктар Цэнтра, азнаёміла прысутных з асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы. У рамках пасяджэння былі разгледжаны пытанні ажыццяўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, па якіх з дакладамі выступілі начальнік аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Мінпрыроды Васіль Уладзіміравіч Каваленка і намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Цэнтра Уладзімір Іванавіч Гамеза.
Удзельнікі абмеркавалі практыку рэалізацыі дзеючых прававых механізмаў і ўдасканалення заканадаўства ў галіне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, абмяняліся меркаваннямі і падвялі вынікі выязнога пасяджэння. Мерапрыемства садзейнічала абмену прафесійным вопытам.




