У Цэнтры адбылася сустрэча з прадстаўніком Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС — намеснікам начальніка Партызанскага РАУС МНС Казаком Мікалаем Уладзіміравічам, якая была прысвечана пытанням бяспекі жыццядзейнасці і прафілактыцы надзвычайных сітуацый. Дырэктар Цэнтра Дубік Таццяна Віктараўна павітала госця і выказала падзяку за ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны найбольш распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення пажараў у жылых дамах, небяспекі, звязаныя з неасцярожным абыходжаннем з агнём, а таксама правілы бяспечнага выкарыстання пячнога ацяплення. Асаблівая ўвагуа была нададзена пытанням бяспекі на лёдзе, каб зімовыя прагулкі не абярнуліся трагічнымі наступствамі.
Жывы дыялог, рэальныя прыклады і практычныя парады нагадалі: большасць надзвычайных сітуацый можна прадухіліць, калі выконваць элементарныя правілы бяспекі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Бяспека — у нашых руках!




