Моцная сям’я — моцнае грамадства

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня сям’і і Рэспубліканскай акцыі «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя», у Цэнтры адбылася сустрэча працоўнага калектыву з айцом Яўгеніем (Фісенкіным), клірыкам прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў г. Мінску, супрацоўнікам аддзела па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускай Праваслаўнай Царквы, і Марынай Цімашэвіч – актрысай, рэжысёрам і арганізатарам VI Рэспубліканскага форуму «Сям’я: сёння, заўтра і заўсёды».

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі сямейныя каштоўнасці, духоўна-маральнае выхаванне і роля сям’і ў жыцці чалавека. Таксама абмяркоўваліся пытанні адказнага бацькоўства, шматдзетнасці і захавання добразычлівай атмасферы ў доме.

Асаблівая ўвага была нададзена культуры маўлення, бо менавіта словы фарміруюць адносіны паміж блізкімі людзьмі, атмасферу ўзаемаразумення і эмацыянальнага камфорту ў сям’і.

Сустрэча прайшла ў цёплай і шчырай атмасферы, пакінуўшы ўдзельнікам нагоду задумацца пра значэнне сям’і, любові і падтрымкі ў сучасным свеце.