Да увагі суб’ектаў гаспадарання, якія звяртаюцца па атрыманне заключэння дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. З 02.03.2026 уступае ў сілу публічны дагавор на аказанне паслуг па правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, які падлягае выкананню суб’ектамі гаспадарання, зацверджаны загадам дырэктара ад 23.02.2026 № 14-ОД (далей – Публічны дагавор). Азнаёміцца са зместам і ўмовамі Публічнай дамовы можна па спасылцы. Дагаворы на аказанне паслуг па правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, заключаныя да 02.03.2026, будуць выконвацца на тых умовах, на якіх яны былі заключаны.
Суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць аплату кошту паслуг па правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы ў адпаведнасці з умовамі Публічнага дагавора, самастойна кіруюцца Дадаткам 1 або Дадаткам 2 да Публічнага дагавора пры вызначэнні кошту паслуг, якія падлягаюць аплаце. Пры гэтым, у плацежным даручэнні ў раздзеле назначэнне плацяжу ўказваецца: “За аказанне паслуг па выдачы заключэння дзяржаўнай экалагічнай экспертызы”.




