Памяць пра подзвіг народа жыве ў нашых сэрцах

22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна — адна з самых трагічных старонак у гісторыі нашага народа. У гэты дзень мы ўспамінаем мільёны загінулых, схіляем галовы перад памяццю абаронцаў Айчыны, мірных жыхароў і ўсіх, чые лёсы назаўсёды змяніла вайна.

У гэты памятны дзень члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Цэнтра прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Трасцянец» сумесна з адміністрацыяй Партызанскага раёна г. Мінска, а ў складзе дэлегацыі Мінпрыроды ўсклалі кветкі да мемарыяла «Памяць».

Дзякуем тым, хто цаной неверагодных намаганняў адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, і захоўваем памяць пра падзеі ваенных гадоў для будучых пакаленняў. Памяць пра подзвіг народа жыве ў нашых сэрцах.