Памяць у імя будучыні

Сёння ў Цэнтры прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Памяць у імя будучыні», прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Перад калектывам выступіла Ірына Сінькевіч — прэс-сакратар грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі», старшыня Мінскай абласной арганізацыі. У ходзе сустрэчы гаварылі пра трагічныя падзеі чэрвеня 1941 года. Ірына Сінькевіч расказала пра дзейнасць РГА «Патрыёты Беларусі» ў сферы захавання гістарычнай памяці, рэалізуемыя праекты і ініцыятывы, накіраваныя на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ўмацаванне сувязі пакаленняў.

Захаванне памяці пра гераічнае мінулае нашай краіны з’яўляецца важнай асновай для выхавання моладзі і фарміравання паважлівага стаўлення да гісторыі Беларусі.