15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-я гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Гэта не проста дата ў календары — гэта боль і гонар, мужнасць і вернасць абавязку, лёсы тысяч людзей, якія прайшлі праз выпрабаванні вайны далёка ад роднай зямлі. Мы ўспамінаем тых, хто не вярнуўся дадому, і з глыбокай павагай схіляем галовы перад подзвігам нашых суайчыннікаў, якія, застаючыся вернымі прысязе, праявілі стойкасць, сілу духу і сапраўдную адвагу. Іх мужнасць назаўсёды ўпісана ў гісторыю.
Сёння на тэрыторыі мемарыяла «Востраў слёз» адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак, у якой прынялі ўдзел дырэктар і супрацоўнікі Цэнтра. Давайце шанаваць памяць загінулых, падтрымліваць ветэранаў і іх сем’і і рабіць усё магчымае, каб захаваць мір.




